21 кастрычніка 2022 года ў арт-прасторы “Талстога, 7” а 17 гадзіне адбылося адкрыццё выстаў Агніі Кашкурэвіч і Алены Шыдлоўскай, якія прадстаўляюць творчую дынастыю сям’і Кашкурэвічаў.
Вобраз Алены Шыдлоўскай – вобраз мяцежнага творцы-эксперыментатара, мастака, які бясконца шукае новыя шляхі ў мастацтве і адначасова крохкай жанчыны.
Яе творчая спадчына, якая цудам уцалела, – гэта адлюстраванне і сімвал маладзёжнага творчага асяроддзя 1970-х гадоў. Яе шматгранны талент, які праявіўся з ранняга дзяцінства, прыгажосць, інтэлект, адукаванасць, смага свабоды былі магнітам і натхненнем для маладых мастакоў і сяброў.
Шэраг навучэнцаў мастацкай вучэльні, сярод якіх былі такія мастакі, як Сяргей Малішэўскі, Віктар Саўчанка, Сяргей Крыштаповіч, аб’яднаныя вялізным жаданнем творчасці і прагай да новага мастацтва, утварылі сяброўскае кола мастакоў, неад’емнай часткай якога была і мастачка Алена Шыдлоўская.
На выставе Алены Шыдлоўскай “Нячутныя крокі” гледачы змогуць убачыць жывапісныя і графічныя работы, а таксама рукапісы 1970-80-х гадоў ХХ стагоддзя.
Агнія Кашкурэвіч, выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, працуе ў фармаце малой і кніжнай графікі, мастацкай фатаграфіі. Удзельніца міжнародных і рэспубліканскіх праектаў і выстаў.
На яе выставе “Сублімацыя” прадстаўлены больш за 40 графічных работ 2017-2022 гадоў, а таксама мастацкая фатаграфія.
Выставы экспануюцца ў арт-прасторы “Талстога, 7” з 14.10. па 14.12.2022 года.
Апошнія запісы ў Instagram
23 красавіка а 17 гадзіне ў арт-прасторы Талстога,7 калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster 💥 запрашае #калажыць #стол #госці #свята #робімтут #робімцяпер.
Дызайн & гарбата ☕️
Тэма: стол
Задача: #скатертьсамобранка #меню #першаясвежасць.
Фармат: калаж+, дэкалаж+, асамбляж+, графіка + жывапіс.
Узяць з сабой: #усёдляпрыгатаванняежы
Уваход: дарослыя 4 руб. школьнікі, студэнты 2 руб.
Фотаздымкі з майстар-класа мастака Данііла Качуры @kachura_nil па манатыпіі ў арт-прасторы Талстога,7.
📸 @igorgusakov4
Запрашэнне на першую лекцыю сезона 2025 года па дызайну плаката “Плакат+!”
Лекцыю “Японскі плакат, і не толькі дызайн. Філасофія і культура. Магія пустэчы і японскай ідэнтычнасці” чытае сябра Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука @leonta55ster 💥
⏱️ 19 красавіка а 15 гадзіне
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага
мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а)
Уваход: 3 руб.
Гэтым разам калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster збіраецца ў чацвер 17 красавіка а 17 гадзіне, як звычайна ў арт-прасторы Талстога,7.
Дызайн & гарбата 🫖☕️
Тэма: стол
Працягваем #калажыць #стол #госці #свята #робімтут #робімцяпер.
Задача: #скатертьсамобранка #меню #першаясвежасць.
Фармат: калаж+, дэкалаж+, асамбляж+, графіка + жывапіс.
Узяць з сабой: #усёдляпрыгатаванняежы
Уваход: дарослыя 4 руб. школьнікі, студэнты 2 руб.
У пятніцу, 18 красавіка ў 17.30 у арт-прасторы Талстога, 7 пройдзе майстар-клас Данііла Качуры @kachura_nil па тэхніцы манатыпіі на шкле.
Манатыпія – адна з самых цікавых тэхнік друкаванай графікі, якая спалучае ў сабе элементы малюнка і друку. Яе асноўная асаблівасць - стварэнне адбітка, які немагчыма дакладна паўтарыць другі раз. Гэта надае кожнаму твору унікальны характар.
На МК паспрабуем зрабіць аркушы, прысвечаныя тэме Вялікдня і потым выкарыстаем друкаваныя творы ў афармленні святочных паштовак.
Колькасць месцаў абмежаваная. Запіс у дырэкт.
Уваход на МК каштуе 4 руб.
Афіша @odi.oblivion
Першая лекцыя сезона 2025 года па дызайну плаката і не толькі “Плакат+!”.
Лекцыю чытае сябра Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука @leonta55ster 🔥
Японскі плакат, і не толькі.
Філасофія і культура.
Магія пустэчы і японскай ідэнтычнасці.
На лекцыі разгледзім гісторыю і філасофію японскага плаката, а таксама імёны мастакоў, якія паўплывалі на плакат як мастацтва. Крыху пагаворым пра іерогліфы, каліграфію, і леттэрынг, і тое, як у дызайне ўсё гэта рэалізуецца.
⏱️ 19 красавіка а 15 гадзіне
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага
мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а)
Уваход 3 руб.
Афіша @albasshch
9 красавіка ў арт-прасторы Талстога,7 чарговая сустрэча калажнай лабараторыі Наталлі Тарабукі @leonta55ster ✨
Дызайн & гарбата🫖☕️
Тэма: сняданак
працягваем #калажыць #настале #канцэптежа #гатуем #робімтут #робімцяпер
Задача: #смачна #ранішнік #салодкае/салёнае #першая свежасць
Фармат: калаж+, дэкалаж+, асамбляж, графіка + жывапіс.
Узяць з сабой: апетыт
P.S. + рыхтуем калаж "Танец" для ўдзелу у конкурсе
Уваход: 4 руб. дарослыя, 2 руб. школьнікі, студэнты
5 красавіка ў выставачнай зале Белабародава,5 у межах юбілейнай выставы “Маё адчуванне прасторы”адбылася творчая сустрэча з віцебскім мастаком Міхасём Ляўковічам.
Выстава працуе па 20 красавіка ўключна.
📸 @igorgusakov4
У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча пачала працу персанальная выстава графікі Юрыя Тарэева – дызайнера, сябра Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, дацэнта кафедры графічнага дызайна Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Юрый Тарэеў нарадзіўся ў 1965 годзе ў Мінску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1985), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1992). Працуе ў галіне графічнага дызайну, графікі, каліграфіі, фотаграфікі. Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і конкурсаў.
На выставе прадстаўлены больш за 40 плакатаў ў сучаснай інтэрпрэтацыі аўтара, прысвечаных групе УНОВИС, мастакам еўрапейскага і рускага авангарда. А таксама графічныя творы, якія паказваюць шырокі дыяпазон візуальных пошукаў Юрыя Тарэева. У іх аўтар эксперыментуе з сэнсамі і формамі, рознымі тэхнікамі і матэрыяламі. Гэтыя аркушы часта ствараюцца хутка і спантанна, вольна і падсвядома. Графіка Юрыя Тарэева – досвед амаль штодзённых практыкаванняў, якія становяцца самастойнымі творамі, матывамі для будучых плакатаў, спосабам адкрыцця новых ідэй.
Выстава будзе працаваць да 15 чэрвеня 2025
📍Музей гісторыі Віцебскага
народнага мастацкага вучылішча
вул. Марка Шагала, 5а
У суботу 5 красавіка а 14 гадзіне запрашаем на творчую сустрэчу з мастаком Міхасём Ляўковічам. Месцам сустрэчы з майстрам стане яго юбілейная выстава «Маё адчуванне прасторы”, якая працуе ў выставачнай зале на Белабародава,5. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 80 жывапісных палотнаў, якія створаны за апошнія пяць гадоў.
Міхась Ляўковіч – вядомы віцебскі мастак-акварэліст, прадстаўнік рэалістычнага жывапісу, які зараз захапіўся стварэннем абстрактных кампазіцый. Міхась Васільевіч імкнецца спалучыць фігуратыўныя і абстрактныя формы мастацтва. Яго жывапісныя творы напоўнены яркімі эмоцыямі і шматлікімі колера-формамі.
Падчас сустрэчы мастак раскажа пра свой творчы шлях, падзеліцца цікавымі гісторыямі са свайго жыцця, крыніцамі натхнення, распавядзе пра ідэі прадстаўленых прац і працэс іх стварэння, паразважае пра асаблівасці свайго мастацтва. У наведвальнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца і асабіста пагутарыць з мастаком, задаць свае пытанні, глыбей зазірнуць у яго творчы свет і даведацца больш пра тонкасці майстэрства.
Запрашаем усіх жадаючых!
Уваход 3 руб.
📍5 красавіка |14.00
Выставачная зала Белабародава, 5