+375 212 68-01-25 vcsi@vitebskavangard.by

22 мая з 18.00 да 22.00 запрашаем на Ноч музеяў у Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул.Марка Шагала, 5а).

18.00. Каля помніка знакамітаму мастаку Марку Шагалу на пачатку Пакроўскай вуліцы пачнецца экскурсія-шпацыр “Па небе над Віцебскам”.

З 18.00 да 20.00 у Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул.Марка Шагала, 5а) запрашаем на займальны «неСупрэматычны квэст»! Гэта не проста шпацыр па залах, а сапраўдная гульня на ўвагу, логіку, а таксама музейны вайб, які дапаможа ўбачыць музей зусім па-іншаму!

З 18.00. да 21.30. у Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца “Адкрытая калажная майстэрня”, прымеркаваная да Дня музеяў. Удзельнікі калажнай лабараторыі @collab_vtb якая праходзіць кожную сераду на Шагала, 5а ў гэты раз паразважаюць на тэму мастацтва і не толькі. Аўтарам прапануецца творча пераасэнсаваць сусветную мастацкую спадчыну і стварыць свой унікальны калаж.

20.00. пачнецца паказ калекцыі аддзення «00,12» тэатра моды “Надзея” пад кіраўніцтвам дызайнеркі, мастачкі Надзеі Манцэвіч @n.manzevich Яркія формы, чыстыя лініі і смелыя вобразы раскрыюць супрэматызм у сучасным гучанні.
Запрашаем на паказ, дзе авангард становіцца модай, а геаметрыя — стылем.

З 19.00 да 20.30. творчая супольнасць @tkach_pro прапануе майстар-клас па лінагравюры. На МК абавязковы папярэдні запіс у дырэкт @tkach_pro Колькасць месцаў абмежавана.

На ўсе мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага Дня/ночы музеяў — УВАХОД ВОЛЬНЫ.

Беларуская мова