Шчасце сумеснага жыцця і пачуццё задавальнення  ад самарэалізацыі ў любімай справе для абодвух творцаў – прыярытэтныя каштоўнасці. У гэтым крэатыўным тандэме ў кожнага непаўторны шлях у мастацтве і свая арт-прастора. Разам з тым іх творчыя лёсы хоць і паралельныя, але надзвычай блізкія,  аб’яднаныя агульнасцю інтарэсаў, адзінствам перакананняў і поглядаў.
Людміла і Міхась пазнаёміліся яшчэ ў юнацтве. Потым былі гады вучобы ў розных гарадах, вышэйшых навучальных установах і пошукі сябе ў прафесіі. Але каханне, Віцебск, улюбёнасць у мастацтва ў сярэдзіне 1980-х злучылі іх. З таго часу яны ідуць РАЗАМ па жыцці і ў мастацтве.
Людміла Цыбульская – як мастачка і дызайнер па тканінах, Міхась – як мастацтвазнаўца, выкладчык і жывапісец…
Экспазіцыя дае магчымасць убачыць розныя бакі творчасці абодвух майстроў. Сярод работ Людмілы – дэкаратыўныя кампазіцыі, эскізы дываноў, гуашы, графіка. Творы Міхаіла – пераважна пленэрныя эцюды, нацюрморты. Рэтраспектыўная выстаўка прадстаўляе вынікі шматгадовых мастацкіх пошукаў і прымеркавана да 65-гадовага юбілею абодвух творцаў.

“РАЗАМ” – выставачны праект сямейнай пары Людмілы і Міхася Цыбульскіх.
Беларуская мова