+375 212 68-01-25 vcsi@vitebskavangard.by

26 лютага а 14 гадзіне ў выставочнай зале на Белабародава, 5 адбылося адкрыццё выставы Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу», дзе прадстаўлена графіка і беларускі народны касцюм.

У назве выставы выкарыстаны словы народнай прыпеўкі, зафіксаванай вядомым мясцовым краязнаўцам Мікалаем Нікіфароўскім. Сёння яны з’яўляюцца прыкладам спрадвечнага жадання дзяўчат ў кожным новым пакаленні пацвердзіць сваю даросласць і прадэманстраваць красу ўласнага ўбору. Беларускае слова “шнуравіца” ўжывалася як агульная назва святочнага адзнення без рукавоў, якое шылася з самых каштоўных тканін і ўпрыгожвалася дадатковым дэкорам.

У экспазіцыі творчыя працы мастака, дызайнера швейных вырабаў і майстра па вырабу беларускага народнага касцюма, члена Беларускага саюза дызайнераў з 2015 года, Творчага саюза мастакоў Расіі з 2016 года, з 2019 года Еўразійскага Мастацкага Саюза і Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Надзеі Гутнікавай.

Усяго прадстаўлена больш за 30 графічных твораў, 18 комплексаў народных строяў.

Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу»
Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу»
Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу»
Беларуская мова