+375 212 68-01-25 vcsi@vitebskavangard.by

14 мая ў выставачнай зале на Белабародава,5 адбылося адкрыццё выставы сучаснага беспрадметнага мастацтва “2026 ABSTRACT”.
Гэта ўнікальны выставачны праект, які не мае аналагаў на Беларусі і пройдзе ў Віцебску 25 раз.
Першая выстава праекта была ініцыяваная віцебскімі мастакамі Васілём Васільевым і Аляксандрам Дасужавым і адбылася ў 1999 годзе.
У гэтым годзе выстава прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння знакавага віцебскага мастака Аляксандра Салаўёва.
У экспазіцыі прадстаўлена творчасць 22 мастакоў: Васіля Васільева, Галіны Васільевай, Вольгі Ганчаровай, Мікіты Яфіменкі, Анатоля Жураўлёва, Ніны Кавалёвай, Ілоны Касабукі, Вікторыі Крупскай, Алега Ладзісава, Міхаіла Ляўковіча, Аляксандры Луканевай, Таццяны Луцэйкавіч, Уладзіміра Макаркова, Леаніда Мядзведскага, Таццяны Нагавіцынай, Віктара Нікалаева, Алены Паплыка, Андрэя Піскуна, Таццяны Піскун, Вольгі Пагарэлавай, Алены Талобавай, Уладзіміра Федарца.
На выставе дэманструюцца розныя віды выяўленчага мастацтва: жывапіс,графіка, скульптура, арт-аб’екты, тэкстыль, калаж.
Васіль Васільеў — аўтар і куратар выставачнага праекта “ABSTRACT”, член Беларускага саюза мастакоў, лаўрэат Нацыянальнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне выяўленчага мастацтва 2023 года

Беларуская мова