31 марта 2022 года в арт-пространстве «Толстого, 7» начала работать выставка «Моялиния», на которой представлены произведения витебской художницы Елены Поплыко. В творческой деятельности Елена Поплыко ищет собственный стиль. Ищет линию, по которой можно было бы пойти...
Публичный конкурс «+4500» на лучшую дизайн-концепцию, нейминг и архитектурное наполнение арт-пространства «М-центр», Витебск. С 17 марта 2022 года проходит публичный конкурс «+4500» на лучшую дизайн-концепцию, нейминг и архитектурное наполнение арт-пространства...
Выстава прадстаўляе гледачам работы самых розных сучасных мастацкіх практык вядомых і маладых беларускіх аўтараў з Мінска і ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Звыш 80 мастакоў напоўнілі прастору галерэі эксперыментамі з формай, пластыкай, колерам і святлом. Гэта выяўленчае і...
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва (вул. Фрунзе, 11) пачала работаць «Вясновая выстава», на якой прадстаўлены работы вучняў дзіцячай мастацкай школы № 1 горада Віцебска. У экспазіцыю, прысвечаную 8 Сакавіка, ўключана...
«ПРАСТОРА&ЭКСПЕРЫМЕНТ» — новы праект у выставачнай залі на Белабародава, 5! Экспазіцыя праекта складаецца з работ эксперыментальнага характару з выкарыстаннем розных матэрыялаў і розных памераў: ад міні габеленаў да вялікіх прасторавых кампазіцый,...
28 января в 16.00 в арт-пространстве «Толстого, 7» состоится открытие арт-проекта «Крок и позірк» Сергея ЧЕРТИЛИНА и Александра ОВЕЧКИНА, который будет представлен до 27 марта. Сергей ЧЕРТИЛИН – выпускник Минского архитектурно-строительного техникума (1991–1994),...
2 кастрычніка а 16 гадзіне ў выставачнай зале Белабародава, 5 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Кафедра дызайну. 50 гадоў».
Кафедра дызайну і моды Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта @design.vstu ў 2025 годзе адзначае 50-годдзе - доўгі шлях, насычаны творчасцю, эксперыментам у прафесійным станаўленні маладых спецыялістаў.
У гонар юбілею кафедра прэзентуе дыпломныя праекты апошніх гадоў, якія прайшлі паспяховую абарону ў акадэмічным фармаце ў сценах вузаўскіх аўдыторый. Цяпер і шырокая публіка можа пазнаёміцца з выніковымі працамі студэнтаў усіх спецыяльнасцей кафедры: дызайну касцюма і тэкстылю, графічнага і мультымедыядызайну, дызайну прадметна-прасторавага асяроддзя.
Куратарам выставы і таксама яе экспанентам выступае Васіль Васільеў - педагог, чыя дзейнасць у сценах ВНУ пачалася ў 1992 годзе, сябра Беларускага саюза мастакоў, аўтар шматлікіх твораў сучаснага мастацтва.
Выстава будзе працаваць па 9 лістапада 2025 года ўключна.
25 верасня 2025 года а 17 гадзіне ў выставачнай зале на Фрунзэ, 11 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «І творчасць рухае настаўнікам».
Праект прадстаўляе скульптуру, тэкстыль, жывапісныя і графічныя творы педагогаў і навучэнцаў «Дзіцячай мастацкай школы горада Віцебска».
Гэта школа стала першай у Беларусі, дзе было адчынена аддзяленне дызайну і скульптуры, а таксама ўзяла курс на прафесійнае пачатковае мастацкае навучанне.
Выстава – не толькі свята творчасці і майстэрства, але і дэманстрацыя значнасці высокакваліфікаваных настаўнікаў-мастакоў, якія працуюць, ствараюць, перадаюць дзецям веды, уменні і навыкі.
Запрашаем на творчую сустрэчу з мастаком Аляксандрам Малеем, якая адбудзецца 18 верасня а 17 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.
Паразмаўляем пра сучаснае мастацтва і філасофію авангарда, пра творчы шлях мастака, пазнаёмімся з работамі, якія ўвайшлі ў экспазіцыйную прастору.
Запрашаем усіх жадаючых!
Уваход вольны.
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча вул. Марка Шагала, 5а
Сёння спаўняецца 99 гадоў з дня нараджэння знакамітага беларускага мастака Аляксандра Аляксандравіча Салаўёва.
Яго творчасць аказала моцны ўплыў на адраджэнне ў Віцебску традыцый эксперыментальнага мастацтва, мовы абстракцыі і метафарычнай вобразнасці.
Большая частка творчай спадчыны мастака захоўваецца ў нашым музеі.
Зрабілі для вас кароткі агляд жыцця і творчасці Аляксандра Салаўёва. Гартайце карусель, знаёмцеся з адным з самых цікавых віцебскіх мастакоў.
Таксама нагадваем, што у выставачнай зале імя А.Салаўёва на Белабародава, 5 працуе выстава “Сябравалі тры мастакі” , якая прысвечана ўдзельнікам творчага нефармальнага аб’яднання “АСА” — А.Салаўёву, А.Арлову, Л. Анцімонаву.
У наступным годзе рыхтуемся да юбілейнай даты – 100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Салаўёва.
Калажная лабараторыя Наталлі Тарабукі @leonta55ster☀️вяртаецца з летніх вакацый і распачынае новы сезон творчых сустрэч у цёплай атмасферы арт-прасторы Талстога, 7! 🍁
Дызайн & гарбата 🫖☕️
Тэма: Як я правёў лета ці Лісты з мінулага. Лета ў коўдры ўспамінаў.
Тое, што натхняе: Па возеры хвалі бягуць. Адны аб спякоце шкадуюць Заходнія аблокі. Мацуа Басё
10 верасня на Талстога, 7: пачынаем нанова: #калажыць #дызайнерыць #успамінаць #ткацьлетнююкоўдрузуспамінаў
У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча пачала працу выстава «Аб’ектнае мастацтва Аляксандра Малея» - вядомага беларускага мастака, аўтара шматлікіх жывапісных работ, аб’ектаў і інсталяцый, тэарэтыка сучаснага мастацтва, педагога.
Аляксандр Малей нарадзіўся ў 1951 годзе ў весцы Садкоўшчына Верхнядзінскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1973). Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1982 года. Арганізатар творчага аб’яднання «Квадрат» (1987-1994). Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Жыве і працуе ў Віцебску.
На выставе экспануецца каля 20 жывапісных аб’ектаў Аляксандра Малея з фондаў музея. Выстава будзе працаваць да 30 верасня.
📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. вул. Марка Шагала, 5а