Адна з адметнасцей летняга Віцебска — штогадовы вернісаж мастакоў у гістарычнай частцы горада, ля Ратушы, на вуліцах Суворава і Крылова. Звычайна, вернісаж праходзіць падчас Міжнароднага фестываля мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», калі ў горад...
З 5 ліпеня ў арт-прасторы “Талстога, 7” працуе аўтарская выстава “Кажы” Алега Булавіна – фокусніка-ілюзіяніста, выпускніка Віцебскага каледжа культуры і Санкт-Пецярбуржскага інстытута культуры. На ёй экспануюцца жывапісныя работы, скетчы і інсталяцыі. “Кожная...
В выставочном зале Витебского центра современного искусства проходит выставка живописи Леонида Щемелёва, приуроченная к 100-летию со дня рождения народного художника Беларуси. Данный проект является продолжением целого цикла мероприятий, посвященных юбилейной дате....
5 мая 2023 года а 16 гадзіне ў Выставачнай зале (вул. Генерала Белабародава, 5) Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрылася выстава твораў выпускнікоў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Графіка”. Беларуская школа графікі – адна з наймацнейшых у...
28 красавіка 2023 г. а 17 гадзіне ў Арт-прасторы “Талстога, 7” адкрылася выстава выцінанкі Наталлі Каньковай. Наталля Канькова – сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці і грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”. Працуе ў галіне...
13 апреля 2023 года в 16:00 в филиале Витебского центра современного искусства – арт-пространстве «Толстого, 7» (ул. Толстого, 7) состоится открытие выставки-реплики «Двигайся к свету» художника Дениса Правды. Денис Правда (Хомицевич) (1978–2015) – философ, художник....
У выставачнай зале імя А.А. Салаўёва на Белабародава,5 пачала работу выстава «Сябравалі тры мастакі», прымеркаваная да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы Аляксандра Салаўёва (1926 – 2021), Алега Арлова (1934 – 1995) і Леаніда Анцімонава (1934 – 2012). Іх сяброўства і супрацоўніцтва склалася ў 1960-70-х гг. У гісторыю мастацкага жыцця Віцебска яны ўвайшлі як першае нефармальнае аб’яднанне без маніфестаў і дэкларацый, але з глыбокім разуменнем і блізкасцю эстэтычных установак. Сярод студэнцкай моладзі і творчай інтэлігенцыі іх група атрымала назву «АСА», у адпаведнасці з першымі літарамі прозвішчаў.
Творчыя здзяйсненні мастакоў адыгралі вызначальную ролю ў станаўленні і развіцці мастацтва постмадэрнізма ў віцебскім мастацкім жыцці.
Выстава будзе працаваць да 14 верасня 2025 года.
Урачыстая прэзентацыя выставы адбудзецца 26 чэрвеня 2025 года.
18 мая ў Міжнародны Дзень музеяў у арт-прасторы Талстога,7 прайшла прэзентацыя творчай майстэрні “Арт-кропка”, дзе былі прадстаўлены дзіцячыя архітэктурныя макеты, створаныя дзецьмі розных узростаў пад кіраўніцтвам архітэктаркі і мастачкі Наталлі Айдэмір @kropka.vitebsk
У межах ночы музеяў у арт-прасторы Талстога,7 з вялікім поспехам і пры поўным аншлагу прайшлі майстар-класы па манатыпіі на шкле ад мастака Данііла Качуры @kachura_nil
У межах Міжнароднага Дня музеяў у арт-прасторы Талстога,7 пачала працаваць выстава дзіцячых архітэктурных макетаў творчай майстэрні “Арт-кропка”. Наталля Айдэмір @kropka.vitebsk заснавальніца майстэрні, мастачка, практыкуючая архітэктарка стварае асаблівую прастору для дзяцей ад 6 год, якія знаёмяцца з асновамі архітэктуры і дызайну, кампазіцыяй, формай і колерам. Яны будуюць, малююць, лепяць, выразаюць і фантазіруюць, эксперыментуюць, развіваюць вобразнае мысленне, ператвараючы ідэі ў рэальныя праекты.
18 мая а 12 гадзіне пройдзе прэзентацыя творчай майстэрні “Арт-кропка”. Будзе працаваць інтэрактыўная архітэктурная зона для дзяцей і іх бацькоў.