+375 212 68-01-25 vcsi@vitebskavangard.by

Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт сумесна з Музеем Марка Шагала ў Віцебску праводзіць IV Міжнародны конкурс плаката «УНОВИС XXI стагоддзе. Рух колеру». Конкурс прысвечаны памяці Леніны Міронавай, мастацтвазнаўцы, прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, аўтара натхняльных кніг па колеры і колеразнаўстве.
Колер як знак у супрэматызме Казіміра Малевіча і ідэі Іллі Чашніка ў дачыненні да колеру і яго дынамікі, народжаныя ў сценах Віцебскага народнага мастацкага вучылішча сталі падставай працягу конкурсаў «УНАВІС XXI стагоддзе» — «Рух колеру».
«Рух колеру» Іллі Чашніка ў супрэматызме — гэта пошук «дынамічнага стану» — дакладна знойдзенага рытму элементаў канструкцыі як асноўнага крытэра яе завершанасці ў мастацтве і дызайне.
Мэта біенале — даследаванне каляровых прынцыпаў авангарда ХХ стагоддзя ў фарміраванні мовы плаката XXI стагоддзя і ў сучасным мастацтве праз канструкцыю і дынаміку колеру, гармонію і дысгармонію. Таксама ў намінацыях біенале захоўваецца тэма графіці як працяг актуальнага руху групы УНОВИС выносіць мастацтва ў вулічнае асяроддзе, і тэмы відэа/арт-дыджытал.
Колер і авангард, дынаміка і канструкцыя колеру, рытм і музыка колеру, эксперымент — асноўныя канцэпты конкурсу.
Праект адкрыты! Чакаем вашай увагі і ўдзелу.
Дэдлайн — 30 красавіка 2026 года.

Информационное письмо (RU)

INFORMATION LETTER (EN)

Заявка REQUEST  (Ru EN)

Конкурс плаката «УНАВІС XXI стагоддзе. Рух колеру»

 

Русский