Алег Усціновіч (1966–2019) – дызайнер, жывапісец, кераміст, сябра Беларускага саюза дызайнераў. Неаднаразовы пераможца, лаўрэат і член журы міжнародных біенале графічнага дызайна і фестываляў рэкламы ў жанры плаката і фірмовага стылю. Удзельнік шматлікіх мастацкіх...
Выстава калажоў Алены Воранавай одкрылася ў выставачнай зале на Фрунзэ, 11. “Не спі, мастак” — гэта праект мінскай мастачкі Алены Воранавай, дзе старым рэчам даецца новае жыццё і яны становяцца мастацтвам. У экспазіцыю ўвайшлі каля 20 калажоў, зробленых...
У арт-прасторы “Талстога, 7” пачала працаваць персанальная выстава графікі Таісіі Барысавай. На выставе прадстаўлены графічныя кампазіцыі 2018 – 2022 гг., зробленыя ў розных тэхніках, якія мастачка вывучала ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. На выставе...
15 сакавіка 2023 года ў 16.00 у Выставачнай зале (вул. Генерала Белабародава, 5) Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адбылося адкрыццё выставы V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў “ДЭКАРТ-22. Выбранае”. Для Беларускага саюза мастакоў стала...
Выстава Маргарыты Шчамялёвай “Лічбы” прадстаўляе творчую дынастыю сям’і Шчамялёвых. Выстава “ЛІЧБЫ” – гэта спроба мастака адрэфлексаваць адначасовую страту трох блізкіх людзей, пражыць гэты цяжкі час, зафіксаваць моманты болю, радасці ад добрых успамінаў, страху перад...
У апошнія гады беларуская фатаграфія 1970 — 1980-х гадоў, у тым ліку і віцебская, пачынае разгортвацца нібыта забытая, страчаная і зноў здабытая кніга. Многія старонкі ў ёй прыцягваюць увагу толькі зараз, некаторыя сэнсы адкрываюцца па-новаму. Асобную старонку ў...
У выставачнай зале імя А.А. Салаўёва на Белабародава,5 пачала работу выстава «Сябравалі тры мастакі», прымеркаваная да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы Аляксандра Салаўёва (1926 – 2021), Алега Арлова (1934 – 1995) і Леаніда Анцімонава (1934 – 2012). Іх сяброўства і супрацоўніцтва склалася ў 1960-70-х гг. У гісторыю мастацкага жыцця Віцебска яны ўвайшлі як першае нефармальнае аб’яднанне без маніфестаў і дэкларацый, але з глыбокім разуменнем і блізкасцю эстэтычных установак. Сярод студэнцкай моладзі і творчай інтэлігенцыі іх група атрымала назву «АСА», у адпаведнасці з першымі літарамі прозвішчаў.
Творчыя здзяйсненні мастакоў адыгралі вызначальную ролю ў станаўленні і развіцці мастацтва постмадэрнізма ў віцебскім мастацкім жыцці.
Выстава будзе працаваць да 14 верасня 2025 года.
Урачыстая прэзентацыя выставы адбудзецца 26 чэрвеня 2025 года.
18 мая ў Міжнародны Дзень музеяў у арт-прасторы Талстога,7 прайшла прэзентацыя творчай майстэрні “Арт-кропка”, дзе былі прадстаўлены дзіцячыя архітэктурныя макеты, створаныя дзецьмі розных узростаў пад кіраўніцтвам архітэктаркі і мастачкі Наталлі Айдэмір @kropka.vitebsk
У межах ночы музеяў у арт-прасторы Талстога,7 з вялікім поспехам і пры поўным аншлагу прайшлі майстар-класы па манатыпіі на шкле ад мастака Данііла Качуры @kachura_nil
У межах Міжнароднага Дня музеяў у арт-прасторы Талстога,7 пачала працаваць выстава дзіцячых архітэктурных макетаў творчай майстэрні “Арт-кропка”. Наталля Айдэмір @kropka.vitebsk заснавальніца майстэрні, мастачка, практыкуючая архітэктарка стварае асаблівую прастору для дзяцей ад 6 год, якія знаёмяцца з асновамі архітэктуры і дызайну, кампазіцыяй, формай і колерам. Яны будуюць, малююць, лепяць, выразаюць і фантазіруюць, эксперыментуюць, развіваюць вобразнае мысленне, ператвараючы ідэі ў рэальныя праекты.
18 мая а 12 гадзіне пройдзе прэзентацыя творчай майстэрні “Арт-кропка”. Будзе працаваць інтэрактыўная архітэктурная зона для дзяцей і іх бацькоў.