14 верасня а 17-й гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта Івана Семілетава «СІНТЭЗ». Выставачны праект Івана Семілетава «СІНТЭЗ» уяўляе сабой разважанне сучаснага мастака пра вечныя каштоўнасці і...
3 13 ліпеня ў арт-прасторы “Талстога, 7” працуе выстава Аляксандра Вышкі «Lightvolume». Lightvolume — гэта фантастычны маляўнічы свет цені і святла, зроблены ў тэхніцы светлавой дынамікі, якая дасягаецца шляхам выкарыстання ў розных спалучэннях...
Мацвей Ізраілевіч Басаў – з дынастыі мастакоў. Яго бацька, Ізраіль Басаў, і дзядзька, Веніямін Басаў, былі вядомымі мастакамі са старажытнага беларускага горада Мсціслаўля. Мацвей Басаў нарадзіўся і вырас у Мінску. У 1964 годзе ён атрымаў свой першы медаль на...
Адна з адметнасцей летняга Віцебска — штогадовы вернісаж мастакоў у гістарычнай частцы горада, ля Ратушы, на вуліцах Суворава і Крылова. Звычайна, вернісаж праходзіць падчас Міжнароднага фестываля мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», калі ў горад...
З 5 ліпеня ў арт-прасторы “Талстога, 7” працуе аўтарская выстава “Кажы” Алега Булавіна – фокусніка-ілюзіяніста, выпускніка Віцебскага каледжа культуры і Санкт-Пецярбуржскага інстытута культуры. На ёй экспануюцца жывапісныя работы, скетчы і інсталяцыі. “Кожная...
В выставочном зале Витебского центра современного искусства проходит выставка живописи Леонида Щемелёва, приуроченная к 100-летию со дня рождения народного художника Беларуси. Данный проект является продолжением целого цикла мероприятий, посвященных юбилейной дате....
8 мая 2024 года а 16 гадзіне ў Выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва (пр-т Фрунзэ, 11) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы жывапісу браслаўскай мастачкі Аліны Трукан “Фарбы браслаўскай вясёлкі”.
Аліна Трукан нарадзілася ў вёсцы Самуйлы Браслаўскага раёна. У 1983 годзе скончыла Рэспубліканскую школу-інтернат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І.В. Ахрэмчыка ў Мінску. Зараз жыве ў вёсцы Дварышча Браслаўскага раёна.
Аліна Трукан працуе ў тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі, стварае іконы для беларускіх храмаў. Яна з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, неаднаразова дэманстравала сваю творчасць у Віцебску.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 30 жывапісных твораў, якія былі створаны за перыяд з 2005 па 2024 гады. На палотнах мастачкі – непаўторныя краявіды Браслаўшчыны, шчырае захапленне блакітам бясконцых азёр і рэк, зачараванне яркімі фарбамі кветак і прыгажосцю вясёлкі пасля дажджу.
У выставачнай зале на Белабародава, 5 адкрылася выстава віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў «80 гадоў пад мірным небам», прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы, тэкстыль, арт-аб’екты і інсталяцыі. Усяго каля 50 работ і больш за 30 аўтараў.
Выстава будзе працаваць да 7 ліпеня ўключна.
Наведаць выставу можна з серады па нядзелю з 11 да 19 гадзін.
Сёння, 3 мая, а 17-й гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адкрыццё зборнай выставы Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў “80 гадоў пад мірным небам”.
Выставачны праект прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы, тэкстыль, арт-аб’екты і інсталяцыі. Усяго каля 50 работ і больш за 30 аўтараў.
Куратар выставачнага праекта, старшыня Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў Віктар Нікалаеў падкрэслівае: “Мы прадстаўляем гледачу работы, створаныя пад мірным небам Беларусі. Тэмы, тэхнікі, матэрыялы разнастайныя, але ўсіх аб’ядноўвае разам жыццесцвярджальная светлая любоў да роднага краю…”
26 апреля 2024 года в Музее истории Витебского народного художественного училища открывается выставка актуального художника Алекса Гончаренко «Квантовая семиотика. Обретение новой реальности».
Художественная интуиция нередко раньше, чем строгие научные формулировки открывает пути познания настоящего и будущего. Так в творчестве Алекса Гончаренко сложился образ квантовой Вселенной, пронизанной токами, волнами и частицами, объятой свободой вечного самообновления. Кроме того, в его произведениях нашли отражение открытия, связанные с понятием «квантовая семиотика», которое пока не имеет однозначного научного толкования. При помощи образов и символов художник осваивает глубины мироздания, прокладывая путь к точке отсчета Начала всех Начал, которая теперь неотделима от Настоящего. Алекс Гончаренко визуализирует острые культурно-исторические процессы нашего времени и личную вселенную человека, его композиции наполнены культурной памятью и огромной любовью, которую он дарит обновленному миру.
Кураторы проекта: Ирина Корнева-Чаева, Илья Вольнов. При поддержке Московского Политеха, Института философии НАН Беларуси.
Открытие выставки состоится 26 апреля 2024 года в 17:00.